Кніжная паліца «Дзікае паляванне караля Стаха» (прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча) (беларускі чацвер 26.11.2020 г.)
Дата публикации: 26 ноября 2020
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».
Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў адзіны дзень беларускага маўлення бібліятэкары дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” зладзілі кніжны развал. Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка і яго творамі.
Алеся Парфёнава, Наталля Мільто,
бібліятэкары ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”