Конкурс чытальнікаў “Хай гучыць беларуская мова!” (беларускі чацвер 26.11.2020 г.)
Дата публикации: 26 ноября 2020
З мэтай абуджэння цiкавасцi да роднай мовы i лiтаратуры, выхавання пачуцця гонару за родную мову i паважлiвых адносiн да яе 26 лiстапада 2020 года сярод вучняў 6 «Е» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў арганiзаваны i праведзены конкурс чытальнiкаў «Хай гучыць беларуская мова!».
Вучнi класа пад кiраўнцтвам класнага кiраўнiка загадзя падабралi i вывучылi цiкавыя для сябе вершы рознай тэматыкi. Ва ўступнай гутарцы адзначалася роля роднай мовы для беларускага народа i краiны, яе прыгажосць, мiлагучнасць.
З задавальненнем вучнi чыталi свае вершы. У перапынках прапаноўвалася разгадаць беларускiя загадкi, адгадкi на якiя абавязкова трэба было назваць на беларускай мове. Пры гэтым вучнi прадэманстравалi кемлiвасць i знаходлiвасць.
Пераможцамi конкурсу сталi Козырава Алiна, Чарнова Анастасiя, Станавая Елiзавета, Яшчанка Юлiя, Серадова Варвара.
Святлана Феафанава,
настаўнік рускай мовы і літаратуры