• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс чытальнікаў “Займальная марфалогія” (беларускі чацвер 25.11.2021 г.)

Дата публикации: 25 ноября 2021

25 лістапада 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” для вучняў 6 “Е” класа быў праведзены конкурс чытальнікаў “Займальная марфалогія”.

Вучні, падзяліўшыся на каманды, выконвалі разнастайныя творчыя заданні: вызначалі часціны мовы і суадносілі іх лексічнае значэнне, разгадвалі шарады і крыжаванкі, спаборнічалі ў прамоўніцкім майстэрстве і інш.

          Шасцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Конкурс лінгвістаў “Займальная марфалогія” садзейнічаў выхаванню ў вучняў павагі да роднага слова.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры