Конкурс чытальнікаў “Роднай мовы пералівы” (беларускі чацвер 30.09.2021 г.)
Дата публикации: 30 сентября 2021
У чацвер, 30 верасня, вучні 8 “Б” класа прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Роднай мовы пералівы”. Падчас мерапрыемства прагучала шмат вершаў, прысвечаных роднай беларускай мове. Сярод іх вершы “Родная мова, цудоўная мова…” Уладзіміра Дубоўкі, “Родная мова” Максіма Танка, “Дала мне маці гэту мову…” Аляксея Пысіна, “Родная мова” Ларысы Геніюш, “Беларуская родная мова” Алеся Ставера, “Родна мова” Ніла Гілевіча і многія іншыя.
Кожны з вучняў, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, меў магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў прыгажосці і мілагучнасці нашай роднай мовы, адчуць тую цеплыню і любоў, з якімі звярталіся да мовы паэты ў сваіх вершах.