• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс чытальнікаў вершаў “Мой родны край” (беларускі чацвер 20.10. 2022 г.)

Дата публикации: 20 октября 2022

20 кастрычніка 2022 года ў 4 “Г” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў “Мой родны край”.

Вучні чыталі вершы і разглядвалі ілюстрацыі кніг па дадзенай тэме, вучыліся прагназаваць змест вершаў па малюнках і загалоўку. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсе.

Сярод удзельнікаў не было пераможцаў. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Ім вельмі спадабаліся вершы беларускіх пісьменнікаў пра нашу Радзіму і родную прыроду.

Ірына Каралёва,

настаўнік пачатковых класаў