Конкурс чытальнікаў вершаў Паўлюка Труса “Прыроды вечная краса” (беларускі чацвер 25.04.2019)
Дата публикации: 26 апреля 2019
З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Труса 25 красавіка 2019 года ў 5 “Д” класе адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў паэта “Прыроды вечная краса”.
Пяцікласнікі пазнаёміліся з біяграфіяй паэта, на жаль, такой кароткай, але яркай. Пасля вучні ўважліва слухалі ў выкананні сваіх аднакласнікаў выразнае чытанне пейзажных вершаў Паўлюка Труса. А пра прыроду пісаў ён вельмі цудоўна!
Падаюць сняжынкi —
дыяменты — росы,
Падаюць бялюткi
за маiм акном…
Расчасалi вiшнi
шоўкавыя косы
I ўранiлi долу
снегавы вянок…
Конкурс спадабаўся пяцікласнікам. Іх таварышы вельмі добра данеслі ў вершаваных радках паэта любоў да роднага краю і роднай прыроды.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры