• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс чытальнікаў вершаў “Радзіма, як і маці, у кожнага адна…” (беларускі чацвер 21.04.2022 г.)

Дата публикации: 21 апреля 2022

У кожнага чалавека ёсць Радзіма… Гэта тое месца, дзе ён нарадзіўся на свет, сказаў сваё першае слова, зрабіў свае першыя крокі, знайшоў першых сяброў. Радзіма заўсёды ў сэрцы кожнага чалавека.

21 красавіка 2022 года вучні 6 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў “Радзіма, як і маці, у кожнага адна…”. Вучні падрыхтавалі мастацкае чытанне вершаў пра Радзіму. Шасцікласнікі чыталі вершы пра беларускую прыроду, пра славутасці краіны, пра гасцінных і працалюбівых людзей.

У канцы мерапрыемства вучні зрабілі вывад: чалавек без Радзімы існаваць не можа, яна, як і маці, заўсёды адна.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры