Конкурс эрудытаў “Дала мне маці гэту мову” (беларускі чацвер 14.04. 2022 г.)
Дата публикации: 14 апреля 2022
Мовай беларусаў нельга не захапляцца – прыгожая, незвычайная, мілагучная, жывая. Наша мова нясе ў сабе культуру, звычаі, традыцыі нашага народа. Недарма пісаў Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
14 красавіка 2022 года ў 5 “А” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў праведзены конкурс эрудытаў “Дала мне маці гэту мову”. У ходзе мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з беларускай мовай, яе лексічным складам, выконвалі заданні на логіку, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі да матчынай мовы, беражлівых адносінаў да яе. У ходзе правядзення мерапрыемства вучні яшчэ раз упэўніліся ў прыгажосці роднага слова і багацці нашай духоўнай спадчыны.
Яўгенія Нікіценка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры