Конкурс эрудытаў “Вясёлыя лінгвісты” (беларускі чацвер 24.10.2019 г.)
Дата публикации: 24 октября 2019
24 кастрычніка 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 8 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа “№40 г. Магілева” прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў “Вяселыя лінгвісты”.
Навучэнцы падзяліліся на дзве каманды. Удзельнікі кожнай каманды імкнуліся паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры: разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую, выконвалі розныя творчыя заданні.
Мерапрыемства, якое спрыяла выхаванню павагі да роднага слова, прайшло цікава і эмацыянальна.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры