Конкурс эрудытаў “Знаўцы беларускай мовы” (беларускі чацвер 01.12.2022 г.)
Дата публикации: 1 декабря 2022
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Уладзімір Дубоўка
1 снежня 2022 года ў 4 “Ж” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшоў конкурс эрудытаў “Знаўцы беларускай мовы”. Мэтай яго было развіваць пазнавальны інтарэс школьнікаў, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм і любоў да Радзімы, садзейнічаць фарміраванню беларускамоўнага слоўнікавага запасу дзяцей, вучыць працаваць у камандзе.
Вучні ў пачатку мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды пры дапамозе “кветачак ў мяшэчку”. А назву каманды даведаліся, разгадаўшы “Шыфраванку”. Гэта і быў першы конкурс. Таксама вучняў чакалі конкурсы “Эрудыты”, “ Кемлівыя і знаходлівыя”, “Хто хутчэй?”, “Наборшчыкі” і інш. Каманды складалі прыказкі, знаходзілі “сваякоў” — “чужакоў”, адгадвалі рэбусы, адказвалі на загадкі-пытанні з хітрынкай.
У ходзе мерапрыемства вучні не толькі прадэманстравалі веданне беларускай мовы, але і ўменне дзейнічаць у камандзе.
Наталля Ражкова,
настаўнік пачатковых класаў