• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс эрудытаў  “Знаўцы роднай мовы” (беларускі чацвер 24.03.2022 г.)

Дата публикации: 25 марта 2022

                                                                    Пагавары са мной на мове,

                                                                       На нашай роднай, не чужой.

 Адчуеш ты – у кожным слове

                                                                    Душа яднаецца з душой …

Ігар Пракаповіч

24 сакавіка 2022 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення дзевяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40                 г. Магілёва” прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў “Знаўцы роднай мовы”.

Дзве каманды “Мовазнаўцы” і “Эрудыты” змагаліся за званне лепшых знаўцаў як сваёй роднай мовы, так і вывучаемай замежнай. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі  з задавальненнем чыталі вершы на беларускай і англійскай мовах, выконвалі ўсе прапанаваныя заданні, дэманструючы свае лінгвістычныя веды па абедзвюх мовах, спрабавалі сябе у перакладзе з адной мовы на другую.

Мерапрыемства спрыяла назапашванню лексічнага запасу англійскай і беларускай моў і выхаванню павагі да іх.

Ірына Чарнова,

настаўнік англійскай мовы