Конкурс «Мы — беларусы» (беларускі чацвер 02.05.2019)
Дата публикации: 2 мая 2019
Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі…
Сапраўды, кожны чалавек любіць сваю зямлю аддана, да канца.
2 мая 2019 года вучні 7-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі“Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у конкурсе “Мы – беларусы”. Дзеці даказалі, што яны з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Падзяліўшыся на каманды, сямікласнікі ў кожным раўндзе конкурсу адказвалі на пытанні, выконвалі разнастайныя заданні.
Гэта мерапрыемства спрыяла выхаванню любові да беларускай зямлі, роднай мовы, гісторыі і культуры.
Алена Даргевіч,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры