Конкурс на лепшага чатальніка вершаў “Расцём побач з Эдзі Агняцвет” (беларускі чацвер 23.11.2023 г.)
Дата публикации: 23 ноября 2023
23 лістапада 2023 года ў 4 «Ж» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства – конкурс на лепшага чытальніка вершаў “Расцём побач з Эдзі Агняцвет”.
Вучні старанна рыхтаваліся да конкурсу: наведалі школьную бібліятэку, вывучылі творы беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет, пазнаёміліся са зборнікамі яе вершаў. На конкурсе дзеці з натхненнем расказвалі цікавыя факты з біяграфіі Эдзі Агняцвет. Прыемна было назіраць, як вучні артыстычна і выразна чыталі вершы на роднай мове, а лепшы чытальнік быў узнагароджаны дыпломам. Неўзабаве гэта мерапрыемства адгукнецца у дзіцячых сэрцах .
Алена Благаслаўская,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры