Конкурс на лепшага чытальніка вершаў “Мова ў сэрцы маім назаўсёды” беларускі чацвер 18.02.2021 г.)
Дата публикации: 18 февраля 2021
18 лютага, у чацвер, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні 7 “В” класа прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Мова ў сэрцы маім назаўсёды”. Падчас мерапрыемства прагучала шмат вершаў, прысвечаных роднай беларускай мове. Сярод іх вершы “Родная мова” Максіма Танка, “Матчына мова” Алеся Бачылы, “Дала мне маці гэту мову…” Аляксея Пысіна, “Мая мова” Ларысы Геніюш, “Беларуская родная мова” Алеся Ставера і многія іншыя.
Кожны вучань, і той, хто выступаў чытальнікам, і той, хто прысутнічаў на мерапрыемстве як слухач, меў магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў прыгажосці і мілагучнасці нашай роднай мовы, адчуць тую цеплыню і любоў, з якімі звярталіся да мовы паэты ў сваіх вершах.
Марыя Сцельмах,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры