• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс прэзентацый “Нашы юбіляры” (беларускі чацвер 14.11.2019 г.)

Дата публикации: 15 ноября 2019

Ужо стала добрай традыцыяй кожны чацвер праводзіць ў школе адзіны дзень беларускага маўлення. Вось і сённяшні чацвер, 14 лістапада 2019 года,  не стаў выключэннем. Да ўвагі сямікласнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў прапанаваны конкурс прэзентацый “Нашы юбіляры”.

Вядома, дзеці лепш запамінаюць тое, што выклікае ў іх цікавасць. Вось і ў ходзе гэтага мерапрыемства вучні з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з прэзентацыямі пра жыццё і творчасць такіх беларускіх пісьменнікаў, як Іван Чыгрынаў, Міхась Лынькоў, Алесь Дудараў. А прадстаўлялі гэтыя прэзентацыі іх жа аднакласнікі!

Гэты конкурс выклікаў не толькі цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры, але і павысіў пазнаваўчую актыўнасць і творчыя здольнасці вучняў. Навучэнцы з задавальненнем даведаліся пра  жыццё  і творчасць пісьменнікаў-юбіляраў.

Таццяна Лабанава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры