• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс прыказак і прымавак “Людзей слухай, а свой розум май” (беларускі чацвер 12.12.2019 г.)

Дата публикации: 13 декабря 2019

12 снежня 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні шостых класаў прынялі ўдзел у  конкурсе прыказак і прымавак “Людзей слухай, а свой розум май”. Каманда 6 “А” класа “Зоркі” і каманда 6 “Д” класа “Парваны кед” прадэманстравалі сваю кемлівасць і знаходлівасць, а таксама ўзнавілі  веданне прыказак і прымавак.

Першы конкурс – размінка –  мог падацца самым простым, але на яго выкананне давалася ўсяго дзве хвіліны. Неабходна было правільна спалучыць пачатак і канец прыказак. У другім конкурсе трэба было пераставіць у кожным слове літары так, каб атрымалася прыказка. Не давялося сумаваць і балельшчыкам, якім неабходна было паказаць прыказку, а каманды павінны былі  яе назваць.

Заключным быў конкурс “Філворд”, у якім каманды ўспаміналі словы, прапушчаныя ў прыказках, і шукалі іх ў філвордзе.  У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі.

У час мерапрыемства шасцікласнікі змаглі пашырыць і аднавіць веды пра трапныя народныя выслоўі. І чарговы раз адзначылі, што лепш павага, чым знявага і розум не вока, бачыць далёка.

Таццяна Самарцава,

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры