Літаратурная гасцёўня “З верай і праўдай прайшоў праз эпоху” (да 125-годдзя з дня нараджэння) (беларускі чацвер 25.03.2021 г.)
Дата публикации: 25 марта 2021
25 сакавіка 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 11 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва правялі літаратурную гасцёўню “З верай і праўдай прайшоў праз эпоху”, прысвечаную125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Адзінаццацікласнікі падрыхтавалі цікавыя прэзентацыі, з якіх даведаліся аб жыцці і дзейнасці сатырыка. Вельмі цікава прадставілі драматургічную дзейнасць пісьменніка. Праінсцэніравалі ўрывак з камедыі “Хто смяецца апошнім”, а таксама байкі Кандрата Крапівы.
Спынілі асаблівую ўвагу на мовазнаўчай дзейнасці Кандрата Крапівы, бо ён з’яўляецца стваральнікам і рэдактарам беларускіх слоўнікаў, яго пяру належаць шматлікія артыкулы па пытаннях літаратуры і мовазнаўства.
Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у вучняў, пашырыла іх веды пра дзейнасць Кандрата Крапівы як байкапісца, драматурга, моваведа.
Людміла Козырава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры