Конкурс знатакоў “Я ведаю” (беларускі чацвер 28.10.2021 г.)
Дата публикации: 28 октября 2021
28 кастрычніка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення сярод вучняў 9 “Г” класа прайшоў конкурс знатакоў “Я ведаю”.
У час пазакласнага мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Пытанні ў малюнках”, “Не памыліся”, “Літаратурная старонка”, “Знайдзі пару”, “Ці згодны вы, што…”
Конкурс садзейнічаў пашырэнню ведаў па беларускай мове і літаратуры, удасканаленню вобразнага і аналітычнага мыслення, развіццю лідарскіх якасцей удзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры