• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля” (беларускі чацвер 19.12.2019 г.)

Дата публикации: 19 декабря 2019

19 снежня 2019 года,    у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адправіліся ў краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля”.

Вандроўка прайшла па незабыўных сцяжынках роднага краю. Вучні пазнаёміліся са старажытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі, азерамі, лясамі і іх жыхарамі, успомнілі пра мясціны, з маленства ім дарагія.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятычнай самасвядомасці, любові і павагі вучняў да роднага краю.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры