Квэст-гульня “Беларуская скарбонка” (беларускі чацвер 11.02.2021 г.)
Дата публикации: 11 февраля 2021
Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 11 лютага 2021 года ў 5 “Б” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена квэст-гульня “Беларуская скарбонка”.
Пяцікласнікі даведаліся пра вытокі свята, пра трыдыцыю яго святкавання. Тры каманды ўдзельнічалі у квэст-гульні.
Удзельнічаючы ў конкурсах “Размінка”, “Фразеалагізмы”, “Веру – не веру”, “Конкурсе матэматыкаў”, “Конкурсе перакладчыкаў” і іншых, пяцікласнікі прадэманстравалі свае веды па беларускай мове.
У ходзе гульні вучні зразумелі, што ім ёсць да чаго імкнуцца ў сваіх пазнаннях. А яшчэ я вельмі спадзяюся, што яны ўсвядомілі, што роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры