Квэст «Гуляй і вучыся» (беларускі чацвер 01.10.2020 г.)
Дата публикации: 1 октября 2020
1 кастрычніка 2020 г. у рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў пятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшоў квэст «Гуляй і вучыся».
Дзеці выконвалі розныя заданні з выкарыстаннем камп’ютара, шукалі ў сетцы Інтэрнэт адказы на пытанні аб родным Магілёве, гістарычных падзеях краіны, запаўнялі крыжаванкі, паступова праходзячы этапы квэста.
Мерапрыемства было захапляльным і цікавым. Яго правядзенне спрыяла развіццю ў навучэнцаў камунікатыўных навыкаў, уменняў працаваць з інфармацыяй, садзейнічала выхаванню любові да роднага краю.
Крысціна Кандрацьева, Наталля Дамарад,
настаўнікі інфарматыкі