• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Квэст “Мая зямля, мая Радзіма” (беларускі чацвер 19.11.2020 г.)

Дата публикации: 19 ноября 2020

19 лістапада 2020 года ў групе падоўжанага дня №1 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” быў праведзены квэст “Мая зямля, мая Радзіма”.

У час мерапрыемства былі праведзены конкурсы: віктарына “Уся Беларусь”, гульні “Вытокі”, “Жывёльны свет”, “Нацыянальны касцюм” і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды пра Радзіму, адказваючы на пытанні віктарыны, развівалі сваю назіральнасць у гульнях.

Вучні з вялікай цікавасцю слухалі паведамленне дзяўчынкі пра беларускую ляльку і нацыянальны касцюм, з задавальненнем збіралі карту Беларусі.

 Вольга Ханеўская,

выхавацель ГПД