• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Лінгвістычнае падарожжа “З вытокаў роднай мовы” (беларускі чацвер 04.04.2019)

Дата публикации: 4 апреля 2019

4 красавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» вучні чацвёртых класаў адправіліся ў лінгвістычнае падарожжа “З вытокаў роднай мовы”.

Навучэнцы дакрануліся да вытокаў народнай мудрасці: складалі і тлумачылі прыказкі і прымаўкі, прыдумвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, успаміналі беларускія народныя казкі.

Мерапрыемства спрыяла паглыбленню ведаў вучняў па роднай мове, развіццю ўвагі, кемлівасці, мыслення. У кожнага ўдзельніка застаўся добры настрой і жаданне вывучаць беларускую мову.

                                                                       Цішкоўская Т.В.

                                                                       настаўніца пачатковых класаў