Лінгвістычнае спаборніцтва “Век жыві – век вучыся» (беларускі чацвер 16.12.2021 г.)
Дата публикации: 16 декабря 2021
16 снежня 2021 года, у рамках адзінага дня беларускага маўлення, у 8 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшло лінгвістычнае спаборніцтва “Век жыві – век вучыся”.
Вучні падзяліліся на дзве каманды. Кожная павінна была пераадолець сем прыпынкаў, каб дасягнуць перамогі.
У час пазакласнага мерапрыемства навучэнцы працавалі і атрымлівалі за гэта балы ў наступных намінацыях: “Скарбонка народнай мудрасці”, “Музыка ў творах”, “Перакладчыкі”, “Беларускія пісьменнікі”, “Архітэктура Беларусі” , “Славутыя людзі беларускай зямлі”, “Фразеалагізмы- залацінкі роднай мовы”.
Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў па беларускай мове і літаратуры, удасканаленню вобразнага і аналітычнага мыслення, развіццю лідарскіх якасцей удзельнікаў лінгвістычнага спаборніцтва.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры