• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Лінгвістычная гульня “Загадкі роднага слова” (беларускі чацвер 10.01.2019)

Дата публикации: 10 января 2019

10 студзеня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” для вучняў 5-х класаў была праведзена лінгвістычная гульня “Загадкі роднага слова”.

Вучні адправіліся ў своеасаблівае падарожжа. На прыпынку “Гістарычны” яны атрымалі веды з гісторыі беларускай мовы, на “Літаратурным” — успомнілі народныя і літаратурныя казкі, адгадвалі загадкі на прыпынку “Цікавыя загадкі”, прыпынак “Востры на язык” прымусіў задумацца аб значэнні фразеалагізмаў і растлумачыць народныя прыказкі, успомнілі беларускія традыцыі і святы на прыпынку “Традыцыі і звычаі”.

Мерапрыемства спрыяла выхаванню любові і цікавасці да роднага слова.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры