Літаратурна-музычная гасцёўня “Песняры зямлі беларускай” (беларускі чацвер 21.03.2019)
Дата публикации: 21 марта 2019
21.03.2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай гасцёўні “Песняры зямлі беларускай”.
У ходзе мерапрыемства Шаўкунова Марыя, Краснова Ксенія, Юган Ульяна і іншыя прачыталі вершы беларускіх паэтаў. Пасля Анікеева Анастасія выступіла з паведамленнем пра беларускі ансамбль “Песняры”, а вучні праслухалі песні “Спадчына” і “Белавежская пушча” ў выкананні ансамбля.
Вельмі цікава было васьмікласнікам пачуць мастацкае чытанне вершаў на беларускай мове, гучанне беларускіх песень і даведацца шмат цікавага пра сапраўдных песняроў беларускай зямлі.
Ірына Ісачанка.
настаўнік рускай мовы і літаратуры.