Літаратурная гасцёўня “Чароўны свет твораў І. Шамякіна”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння. (беларускі чацвер 28.01.2021 г.)
Дата публикации: 28 января 2021
Вядомы беларускі пісьменнік Іван Шамякін набыў шырокую вядомасць, яго творы лічацца сапраўднымі шэдэўрамі беларускай літаратуры. Пісьменнік вызначаўся крытычным зрокам, лічыў, што галоўнае – спрадвечная мара людзей пра справядлівы лад жыцця на зямлі. У сваіх творах пісьменнік клапаціўся пра духоўнасць, яркія характары герояў, лагічнасць і звязнасць сюжэту, гарманічнасць стылю .
28 студзеня 2021 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Чароўны свет твораў Івана Шамякіна”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння пісьменнніка.
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з найбольш значнымі творамі І.Шамякіна.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові да роднага слова, павагі да простага чалавека.
Алена Даргевіч,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры