• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурная гасцёўня “І слова ў вяках жыве…” (беларускі чацвер 30.01.2020 г.)

Дата публикации: 30 января 2020

30 студзеня 2020 шчыра вітала сяброў  літаратурная гасцёўня “І слова ў вяках жыве…” У выкананні вучняў дзявятых класаў пранікнена прагучалі творы вядомых беларускіх паэтаў. Тэматыка вершаў была прысвечана Радзіме, прыгажосці роднага краю, а таксама непаўторнаму хараству беларускай мовы.

Але не толькі чытаннем вершаў абмежаваліся  школьнікі. Яны адказвалі на займальныя пытанні, выконвалі  творчыя заданні і  нават паспрабавалі скласці свае вершы.

Пакуль жыве мова, жыве Беларусь!

Наталля Лук’янава,

Ірына Легунова,

настаўнікі англійскай мовы