• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурная гасцёўня “ Казачнік і сапраўдны сябар – Васіль Вітка” (беларускі чацвер 28.04.2022 г.)

Дата публикации: 28 апреля 2022

16 мая 2022 года будзе адзначацца 111- годдзе з дня нараджэння Васіля Віткі. У час літаратурнай гасцёўні “Казачнік і сапраўдны сябар” вучні 1 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” даведаліся, што сапраўднае імя Васіля Віткі – Цімох Васільевіч Крысько. Перад тым, як напісаць першую казку, Цімох вандраваў з бацькамі па Сібіры. Спазнаваў прыроду і людзей сваёй вёскі Еўлічы, на Случчыне.

 

Вучні пазнаёміліся з першай казкай пісьменніка “Вавёрчына гора” і намалявалі свае ілюстрацыі да яе. На кніжнай выставе, якая была арганізавана,  дзеці змаглі ўбачыць і іншыя кнігі Васіля Віткі: “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “Чытанка — маляванка”. А таксама вучні адкрылі для сябе, што Васіль Вітка заснаваў і 17 год  быў  галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Таму з радасцю дзеці пойдуць у бібліятэку па часопісы і кнігі Васіля Віткі.

Наталля Каралёва,

настаўнік пачатковых класаў