• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурная гасцёўня “Любімая песня ( верш, прыказка, казка, легенда) маёй сям’і” (беларускі чацвер 03.12.2020г.)

Дата публикации: 3 декабря 2020

3 снежня 2020 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена літаратурная гасцёўня “Любімая песня (верш, прыказка, казка, легенда) маёй сям’і”.

Вучні 5 “В” класа з вялікім задавальненнем чыталі свае вершы, расказвалі казкі, легенды, цытавалі на памяць прыказкі, прымаўкі. Падрыхтавалі шмат ілюстрацый па тэме. Асабліва дзяцей уразіла гучанне скрыпкі ў выкананні Зайцава Івана.

Пяцікласнікі ў ходзе правядзення мерапрыемства прадэманстравалі кемлівасць і знаходліваць.

Людміла Козырава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры