Літаратурная гульня-падарожжа “Лепшы знаўца беларускай літаратуры” (беларускі чацвер 19.01.2023 г.)
Дата публикации: 19 января 2023
19 студзеня 2023 года вучні 6 “Д” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі літаратурнай гульні-падарожжа “Лепшы знаўца беларускай літаратуры”.
Падзяліўшыся на каманды, шасцікласнікі прынялі ўдзел у наступных конкурсах: “Фальклорны”, “Пазнай партрэт пісьменніка”, “Пазнай літаратурнага героя”, “Ты — мне, я — табе”, “Хто хутчэй?”, “Працягні твор”. Капітаны каманд прынялі ўдзел у конкурсе капітанаў.
Вучні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, якое садзейнічала выхаванню павагі да роднага слова.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры