• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурная вечарына “Народная культура – крыніца духоўнасці”

Дата публикации: 16 января 2020

У рамках адзінага дня беларускага маўлення 16 студзеня 2020 года вучні 10 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”  прынялі ўдзел ў літаратурнай вечарыне “Народная культура – крыніца духоўнасці”.

Вучні вялі размову пра традыцыі і абрады беларускакга народа. Асаблівая ўвага была звернута да святкавання Каляд. Дзесяцікласнікі расказвалі, як адзначаецца свята ў іх сям’і.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе выхаванню павагі ў вучняў да гісторыі і традыцый  беларускага народа.

 

Людміла Козырава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры