• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”

Дата публикации: 23 января 2020

                                                                         Я на ўсё жыццё абраў дарогу,

На якой калючак больш, чым руж.

Сэрца – як набат, што б’е трывогу

За мільёны падгарматных душ.

23 студзеня 2020 года сярод вучняў 7-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці А. Куляшова. Пазакласнае мерапрыемства абудзіла цікавасць да беларускай спадчыны, да асобы беларускага паэта, выклікала ў вучняў жаданне самастойна вывучаць дадатковы матэрыял пра жыццё і творчасць мастака слова.

Мерапрыемства спрыяла выхаванню любові і павагі да роднай зямлі, пачуцця гонару за радзіму, багатую на таленавітых людзей.

Таццяна Ганчарова,

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры