• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурны конкурс “У госці да Кандрата Крапівы” (беларускі чацвер  17.03.2022 г.)

Дата публикации: 17 марта 2022

17 сакавіка 2022 года ў 2 «Ж» класе дзяржаўнай установы адукацыі  “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбыўся літаратурны конкурс “У госці да Кадрата Крапівы”. Пазакласнае мерапрыемства было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

Вучні старанна рыхтаваліся да конкурсу: вучылі вершы і байкі вялікага паэта, размалёўвалі плакат і з натхненнем рабілі малюнкі, наведалі школьную бібліятэку. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з яго біяграфіі.

Прыемна было назіраць, як вучні артыстычна і выразна чыталі вершы на роднай мове, бо творчасць Кандрата Крапівы – унікальная і адметная з’ява для беларускай літаратуры.

Алена Благаслаўская,

 настаўнік пачатковых класаў