Матэматычны марафон (беларускi чацвер 18.10.2018)
Дата публикации: 19 октября 2018
18 кастрычніка 2018 года беларуская мова гучала на пазакласным мерапрыемстве “Матэматычны марафон”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні дзявятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”.
У гульні-спаборніцтве кожная каманда дзевяцікласнікаў імкнулася паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, як гучаць многія матэматычныя тэрміны па-беларуску, адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі і рэбусы, рашалі жартоўныя задачы.
Пазітыўны настрой быў у дзевяцікласнікаў на працягу ўсяго мерапрыемства. А галоўнае, што яны зразумелі: матэматыка на беларускай мове гучыць цудоўна!
Вольга Кавалёва,
настаўнік матэматыкі