Моўны турнір “Багата, родная ты мова!” (беларускі чацвер 30.01.2020 г.)
Дата публикации: 30 января 2020
30 студзеня 2020 года пяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у моўным турніры “Багата, родная ты мова!”
У час спаборніцтва вучні адгадвалі загадкі, малявалі адгадкі да іх, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі прыказкі і тлумачылі іх значэнне.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі да роднага слова.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры