• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Моўны турнір “Ведай роднае слова” (беларускі чацвер 17.12.2020)

Дата публикации: 17 декабря 2020

У чацвер, 17 снежня, з вучнямі 7 «В» класа быў праведзены моўны турнір “Ведай роднае слова”. Мэтай мерапрыемства было развіццё пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх інтэлектуальных здольнасцей, фарміраванне ўмення працаваць у камандзе, а таксама выхаванне любові і павагі да беларускай мовы.

Дзве каманды вучняў, “Вясёлка” і “Буслы”, змагаліся за права стаць пераможцамі турніру. Удзельнікі выконвалі разнастайныя заданні: аднаўлялі словы, у якіх згубіліся склады, працавалі перакладчыкамі, паказалі сябе ў якасці матэматыкаў, прыгадвалі поўныя і скарочаныя імёны, тлумачылі значэнне слоў, а таксама дэманстравалі свае веды і кемлівасць у такіх конкурсах, як “Веру – не веру”, “Чужое слова”, “Эрудыт”, “Хто больш?”. У выніку з невялікай перавагай перамогу атрымала каманда “Буслы”.

Марыя Сцельмах,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры