Кніжная выстава «Мой родны горад» (беларускі чацвер 24.10.2019 г.)
Дата публикации: 24 октября 2019
Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне.
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
Уладзімір Някляеў
24 кастрычніка ў школьнай бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” да Сусветнага дня гарадоў была прадстаўлена кніжная выстава «Мой родны горад».
У кожнага наведвальніка школьнай бібліятэкі ёсць свой родны горад, дзе ён нарадзіўся, свая гісторыя, звязаная з ім. У школе ёсць навучэнцы, якія пераехалі ў Магілёў з іншых гарадоў і нават краін. Працуюць у школе і настаўнікі з розных куткоў Беларусі, якія калісьці прыехалі ў наш горад. І вучні, і настаўнікі змогуць адказаць, чаму яны прыехалі ў Магілёў і за што яго любяць. Вельмі любяць свой горад і тыя, хто тут нарадзіўся і жыве.
Кніжная выстава “Мой родны горад” зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожны з іх імкнуўся расказаць як мага больш аб сваім родным горадзе.
Алеся Парфёнава,
загадчык бібліятэкі
Наталля Мільто,
бібліятэкар