• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Мовазнаўчае лато «Род назоўнікаў» (беларускі чацвер 11.03.2021 г.)

Дата публикации: 12 марта 2021

11 сакавіка 2021 года вучні 5 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі мовазнаўчага лато «Род назоўнікаў». Асноўная мэта мерапрыемства – пашырыць  веды вучняў пра несупадзенне роду назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.

За пэўны перыяд часу вучні павінны былі вызначыць род прадмета, намаляванага на картцы. Даць правільны адказ дапамагалі вершаваныя радкі, якія служылі падказкай да кожнага малюнка. Да назоўнікаў пяцікласнікі далучалі прыметнікі, утвараючы словазлучэнні.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю вуснага маўлення вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, уменню правільна ўжываць назоўнікі ў мове.

Таццяна Ганчарова,

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры