• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Прагляд п’есы “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” ў Магілёўскім абласным тэатры лялек (беларускі чацвер 02.12.21 г.)

Дата публикации: 2 декабря 2021

Васьмікласнікі дзяржаўнай установы  адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” наведалі Магілёўскі абластны тэатр лялек. Спектакль-авантуру на беларускай мове  “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” вучні паглядзелі з задавальненнем. Іх  не пакінула абыякавымі жыццёвая гісторыя двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый, і каб не загінуць, яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак.

Аўтары – Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, рэжысёр – Ігар Казакоў, мастак – Людміла Скітовіч, кампазітары – Леанід Паўлёнак, Аляксандра Даньшова і, само сабой зразумела, акцёры, стварылі на сцэне сапраўднае свята, якое захапіла і ўразіла вучняў. Узнагародай тым, хто працаваў над спектаклем, былі працяглыя і шчырыя апладысменты юных гледачоў.

 

Юлія Панізоўцава,

педагог-арганізатар