11 студзеня адбылася пазакласная сустрэча з вучнямі 7 “А” — 7 “Е” класаў
.
Дата публикации: 13 января 2025
11 студзеня адбылася пазакласная сустрэча з вучнямі 7 “А” — “Е” класаў.
Сустрэча мела форму падарожжа-віктарыны “Зямля бацькоў — мая зямля”.
Тром камандам 7-ых класаў “Зубры”, “Беларусы” і “Сябры” давялося адказваць на пытанні краязнаўчага і культурнага характару.
Такое мерапрыемства садзейнічае засваенню вучнямі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцяў, культурных і духоўных традыцый беларускага народа з’яўляецца падмуркам для выхавання ў іх грамадзянскасці і патрыятызму. Выкарыстанне краязнаўчых матэрыялаў не толькі пашырае веды вучняў пра мінулае і сучаснасць роднага краю, але і спрыяе выхаванню пачуцця гонару і павагі да нацыянальнай і культурнай спадчыны. Пазакласнае мерапрыемства «Зямля бацькоў – мая зямля» пашырае кругагляд падлеткаў, паглыбляе веды пра традыцыі, звычаі, культуру і гісторыю Беларусі.