• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00
Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата публикации: 22 февраля 2021

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” надаецца значная ўвага папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы. Штогод у школе адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэты год не стаў выключэннем.

16 лютага ў актавай зале дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Эверэст” адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “На пачатку дарог”, прысвечанага папулярызацыі творчасці У. Караткевіча. Вучаніца 5 “Е” класа Таццяна Далімаева і вучаніца 7 “А” класа Аліна Дзядзюля прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве і былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі. Трэба адзаначыць, што перамаможцай гэтага конкурсу стала і вучаніца 9 “Г” класа Ларчанка Паліна.

18 лютага вучні 3-11 класаў школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік” — 2021.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, адбыліся ў школе напярэдадні свята – 19 лютага.

На працягу дня вучням дэманстраваліся відэаролікі, у якіх вучні і настаўнікі школы чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, былі ўдзельнікамі конкурсных праектаў ( “Люблю чытаць па-беларуску”, “Размаўляй са мной па-беларуску” і інш.). Таксама вучні падрыхтавалі газеты на беларускамоўную тэматыку  і цытаты з вершаў беларускіх паэтаў, якія былі размешчаны ў фае і калідорах школы.

Дзяжурныя вучні раздавалі настаўнікам, вучням і бацькам закладкі з беларускім арнаментам і вытрымкамі з беларускіх вершаў.

Як заўсёды, да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы далучыліся і школьныя бібліятэкары. Яны арганізавалі правядзенне на перапынках лінгвістычнай гульні “Ведай і любі родную мову”, а з пяцікласнікамі правялі конкурсную праграму “Квітней, родная мова!” У час правядзення гэтых мерапрыемстваў вучні прадэманстравалі свае веды роднай мовы, культуры і традыцый беларускага народа. Таксама ў гэты дзень у школьнай бібліятэцы дэманстраваліся відэаролікі, прысвечаныя Радзіме і мове.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы не пакінула абыякавымі ні вучняў, ні настаўнікаў. Яшчэ раз мы ўсе ўпэўніліся ў тым, якая наша мова прыгожая, чароўная, мілагучная і непаўторная!

Наталля Цімафеенка,

 кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

ФОТАГАЛЕРЭЯ


Кожны год наша школьная бібліятэка прымае ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. Гэты год не стаў выключэннем. Напярэдадні свята мовы, бібліятэкары разам з настаўнікамі беларускай мовы і вучнямі нашай школы сабраліся для таго, каб зноў адчуць, наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша з вамі мова. Разам з вучнямі мы знялі відэакліп, у якім гучаць вершы беларускіх пісьменнікаў пра мову.

          У святочны дзень на кожным перапынку ў бібліятэцы паказвалі відэакліпы, у якіх  вучні і настаўнікі нашай школы чытаюць вершы па-беларуску, прысвечаныя Радзіме і мове. Таксама кожны карыстальнік бібліятэкі у гэты ж час мог праверыць свае веды і моўную эрудыцыю, прыняўшы ўдзел у лінгвістычнай гульні “Ведай і любі родную мову”.

          З вучнямі пятага класа бібліятэкары правялі конкурсную праграму “Квітней, родная мова”, у час якой дзеці цудоўна прадэманстравалі свае веды роднай мовы, культуры і традыцый свайго народа.