Падарожжа-віктарына “Беларусь мая сінявокая” (беларускі чацвер 16.02.2023 г.)
Дата публикации: 16 февраля 2023
16 лютага 2023 года дзевяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі падарожжа-віктарыны “Беларусь мая сінявокая”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдел у гэтым пазакласным мерапрыемстве. Яны чыталі вершы, разгадвалі крыжаванкі, прадэманстравалі свае веды аб родным краі, аб роднай мове.
Добры эмацыянальны настрой быў на працягу ўсяго мерапрыемства. Віктарына паказала, што вучні цікавяцца беларускай мовай, што шануюць нацыянальныя традыцыі, народную культуру і, самае галоўнае, не забываюць пра тое, што яны — беларусы!
Антаніна Сідарэнка, Святлана Карабанава,
настаўнікі англійскай мовы