Партал інфармацыйны «Беларускі Гутэнберг» (беларускі чацвер 03.09.2020 г.)
Дата публикации: 3 сентября 2020
3 верасня 2020 года да Дня беларускага пісьменства ў школьнай бібліятэцы быў праведзены партал інфамацыйны “Беларускі Гутэнберг”.
Іаган Гутэнберг (1400 — 3 лютага 1468) — нямецкі ювелір, пачынальнік кнігадрукавання ў Еўропе. Галоўная праца — выданне Бібліі, вядомай як «Біблія Гутэнберга» (або «42-радковая Біблія»), якая лічыцца ўзорам аздаблення і якасці. Ен першы друкар Еўропы. Яго спосаб кнігадрукавання, вынайдзены ў 1450 годзе, аказаў вялікі ўплыў не толькі на еўрапейскую культуру, але і на сусветную гісторыю.
Беларускім прадаўжальнікам яго справы лічыцца Францыск Скарына (1490 — 1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, вучоны-медык, перакладчык і выдавец.
Пераехаўшы ў Прагу, 6 жніўня 1517 года Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі.
Гэтая інфармацыя была размешчана на выставе ў школьнай бібліятэцы. І бібліятэкары дапамаглі даведацца школьнікам пра знакамітых першадрукароў.
Алеся Парфёнава,
загадчык бібліятэкі;
Наталля Мільто,
бібліятэкар.