• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Беларуская кухня”(беларускі чацвер 25.04.2019)

Дата публикации: 24 апреля 2019

25 красавіка 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення ў 4 “Д” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося мерапрыемства «Беларуская кухня».

Мэтай дадзенага мерапрыемства было пазнаеміць з асаблівасцямі беларускай кухні; фарміраваць навыкі культуры харчавання; спрыяць выхаванню любові да роднай зямлі.

Галоўныя героі падарожжа Бульбінка і Грачанік пазнаёмілі дзяцей з беларускімі народнымі стравамі, са спосабамі іх прыгатавання. Прапанавалі вучням разгадаць крыжаванку “Беларуская кухня”. Слухалі і чыталі на памяць вершы і загадкі пра беларускія стравы, прысмакі. Гулялі у беларускую народную гульню “Пасадка бульбы”.

У канцы мерапрыемства дзеці спрабавалі беларускія стравы, прыгатаваныя дома з бацькамі.