Пазакласнае мерапрыемства “Дзіцячыя гульні Беларусі і Брытаніі” (беларускі чацвер 04.04.2019)
Дата публикации: 4 апреля 2019
4 красавіка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў чацвёртых класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Дзіцячыя гульні Беларусі і Брытаніі”.
Навучэнцы пазнаёміліся з рознымі гульнямі дзвюх краін, паслухалі беларускія і англійскія песні, прагледзелі два відэароліка, разгадалі загадкі, успомнілі прыказкі. А яшчэ — самі прынялі непасрэдны ўдзел у гульнях і цікавых конкурсах!
Трэба адзначыць, што мерапрыемства прайшло на пазітыўнай хвалі. Усе вучні актыўна і з задавальненнем прынялі ў ім удзел, даведаўшыся для сябе шмат новага і цікавага пра Брытанію і Беларусь.
Таццяна Лугаўская,
настаўнік англійскай мовы;
Наталля Шмялёва,
настаўнік англійскай мовы.