Пазакласнае мерапрыемства “Інтэлектуальны аўкцыён” ( беларускі чацвер 12.01.2023 г.)
Дата публикации: 12 января 2023
12 студзеня 2023 года сярод вучняў 6 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняй школы №40 г. Магілёва” прайшло пазакласнае мерапрыемства “Інтэлектуальны аўкцыён”.
Мэта мерапрыемства — замацаваць веды па беларускай мове; развіваць творчае мысленне, пазнавальную цікавасць; узбагачаць слоўнікавы запас; садзейнічаць выхаванню павагі да роднай мовы. Акрамя гэтага, данае мерапрыемства выхоўвае ў вучняў нацыянальную самасвядомасць праз любоў да роднай мовы, бо роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет.
У межах аўкцыёна вучні выступалі ў ролі перакладчыкаў, даследчыкаў. Кожнае заданне мела свой кошт. Той, хто раней за ўсіх правільна адказваў, атрымліваў пэўную колькасць жэтонаў, што стварала паміж вучнямі спаборніцкі дух. Вучні праявілі сябе як цікаўныя знаўцы роднай мовы, актыўна прымалі ўздзел на працягу ўсяго мерапрыемства.
Яўгенія Нікіценка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры