Пазакласнае мерапрыемства “Кірмаш беларускіх народных гульняў” (беларускі чацвер 07.05.2020 г.)
Дата публикации: 7 мая 2020
7 мая 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” для першакласнікаў прайшло пазакласнае мерапрыемства “Кірмаш беларускіх народных гульняў”. Школьнікі пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі “Міхасік”, “Агароднік”, “У Маланні, у бабулькі…”, “Сляпы музыка”.
Пачалося мерапрыемства з чытання верша “Матуля Беларусь!”. Затым настаўніца паведаміла, як у даўнія часы беларускія гаспадары сустракалі гасцей. Потым з’явіўся беларускі народны персанаж Жыцень, які суправаджаў вучняў на працягу ўсяго мерапрыемства, жартаваў, гуляў разам з імі у гульні, разыгрываў з імі сцэнкі, раздаваў пачастункі. Таксама гучалі беларускія народныя песні, жарты.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў павагі да традыцый беларускага народа.
Станоўская Ж.Г.,
настаўнік пачатковых класаў