Завочнае падарожжа “Магілёўшчына любая мая… (беларускі чацвер 26.11.2020 г.)
Дата публикации: 26 ноября 2020
26 лістапада 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні трэціх класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Магілёўшчына любая мая…”.
Для таго, каб даведацца пра цікавыя звесткі пра свой горад, вучні адправіліся ў завочнае падарожжа па сямі цудах Магілёва. У час падарожжа дзеці пабывалі ў знакамітых мясцінах горада і са здзіўленнем даведаліся шмат новага пра яго.
У заключэнні мерапрыемства вучні з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны пра Магілёў.
Ірына Каваленка,
настаўнік пачатковых класаў