Пазакласнае мерапрыемства “Мой край, апеты ў песні” (беларускі чацвер 24.10.2019 г.)
Дата публикации: 24 октября 2019
Гэй, родныя песні! Вы ў суме і ў горы,
Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны, —
Для роднай зямелькі вы — светлыя зоры,
Для роднага краю вы — райскія гімны!
Янка Купала
24 кастрычніка 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 7 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілева” прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Мой край, апеты ў песні”.
У ходзе мерапрыемства вучні з задавальненнем дзяліліся ведамі аб родным краі, слухалі народныя і аўтарскія песні, прысвечаныя Радзіме, у выкананні беларускіх артыстаў, абменьваліся ўражаннямі аб пачутым.
Дадзенае мерапрыемства пашырыла веды вучняў аб родным краі, аб яго музычнай культуры, дало магчымасць адчуць сябе беларусамі, людзьмі, адказнымі за лёс сваёй краіны.
Юлія Данілюк,
настаўнік рускай мовы і літаратуры